Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША пакуль ня бачаць прыкметаў перамяшчэньня ядзернай зброі ў Беларусь


Прадстаўнік Рады нацыянальнай бясьпекі Белага дому Джон Кірбі
Прадстаўнік Рады нацыянальнай бясьпекі Белага дому Джон Кірбі

Такая рэакцыя Расеі, магчыма, зьвязана з паведамленьнямі аб намеры Вялікай Брытаніі перадаць Украіне снарады са зьбедненым уранам.

Прадстаўнік Рады нацыянальнай бясьпекі Белага дому Джон Кірбі заявіў, што ЗША адсочваюць рэалізацыю заяў расейскага прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна аб разьмяшчэньні ядзернай зброі ў Беларусі.

«Мы ня бачылі ніякіх прыкмет таго, што ён выканаў гэтае абяцаньне або перамяшчаў ядзерную зброю. Насамрэч мы ня бачылі ніякіх прыкмет таго, што ён мае намер выкарыстоўваць ядзерную зброю супраць Украіны», – заявіў Джон Кірбі ў эфіры тэлеканалу CBS.

Паводле яго, такая рэакцыя Расеі, пэўна, зьвязана з паведамленьнямі аб намеры Вялікай Брытаніі перадаць Украіне снарады са зьбедненым уранам. «Радыяактыўнай пагрозы ад снарадаў са зьбедненым уранам, якія часта выкарыстоўваюцца на полі бою, няма. Такія снарады выкарыстоўвае нават Расея», – патлумачыў прадстаўнік Белага дому.

25 сакавіка прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін у эфіры тэлеканала «Россия-24» заявіў, што 1 ліпеня ў Беларусі скончыцца будаўніцтва сховішча для тактычнай ядзернай зброі. Паводле яго, Аляксандр Лукашэнка ўжо доўгі час прасіў яго разьмясьціць тактычную ядзерную зброю ў Беларусі. Акрамя таго, Масква ўжо перадала Менску ракетны комплекс «Іскандэр», які можа выкарыстоўваць гэтую зброю.

Сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Аляксей Данілаў заявіў, што разьмяшчэньне ядзернай зброі зьяўляецца крокам да «да ўнутранай дэстабілізацыі краіны і максымальна падвышае ўзровень нэгатыўнага ўспрыманьня і агульнага адпрэчаньня ў беларускага грамадзтва Расеі і Пуціна».

Міністэрства замежных спраў Украіны запатрабавала тэрмінова склікаць паседжаньне Рады Бясьпекі ААН у сувязі з заявай Пуціна аб разьмяшчэньні расейскай ядзернай зброі ў Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG