Пасьля абнаўленьня на памятным камяні надпісы дублююцца на беларускай мове.
Праўнук аўтара гістарычнай беларускай сымболікі Марыюс Душаўскас-Дуж на цырымоніі адзначыў, што ведае свайго продка «толькі па партрэтах».
«Ведаў, што ён быў інжынэрам, потым я высьветліў, што сярод іншага ён быў яшчэ і вельмі актыўным удзельнікам — спачатку барацьбы за незалежнасьць, а пасьля будаўніцтва беларускай незалежнай дзяржавы, быў аўтарам бел-чырвона-белага сьцяга», — сказаў ён.
Таксама ў акцыі адкрыцьця помніка прыняла ўдзел унучка выратаванай Дуж-Душэўскім падчас вайны жанчыны Крысьціна Расіцкайце.