Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бабруйскаму журналісту Дзмітрыю Суславу прысудзілі 15 дзён арышту


Дзьмітры Суслаў, архіўнае фота
Дзьмітры Суслаў, архіўнае фота

Журналісту бабруйскай газэты «Коммерческий курьер» Дзьмітрыю Суславу 24 сакавіка прысудзілі 15 дзён арышту, паведамляе «Бобруйск. Online».

Журналіста судзілі паводле адміністрацыйнага артыкула аб «распаўсюджваньні экстрэмісцкіх матэрыялаў» (арт. 19.11 КаАП).

Дзьмітрыя Суслава затрымалі 23 сакавіка ў Бабруйску. У чэрвені 2022 году Суслава ўжо затрымлівалі і каралі адміністрацыйным арыштам на 15 дзён за рэпост у сацыяльных сетках.

Як адзначаецца ў нядаўняй рэзалюцыі Эўрапарлямэнту, прынятай 15 сакавіка, беларускія журналісты застаюцца аднымі з тых, хто найбольш цярпіць ад рэжыму Лукашэнкі.

На сёньняшні дзень больш за 30 журналістаў знаходзяцца ў турмах; як мінімум 29 незалежных СМІ былі прызнаныя «экстрэмісцкімі» і заблякаваныя ўладамі. Паводле Беларускай асацыяцыі журналістаў, публічны дыскурс амаль цалкам здушаны, а сродкі масавай інфармацыі зазнаюць жорсткія рэпрэсіі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG