Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У буйной гандлёвай сетцы «Эўраопт» зьявіліся тавары IKEA. У 2022-м кампанія казала пра сыход зь Беларусі


Некаторыя тавары ІKEA, даступныя на сайце edostavka.by
Некаторыя тавары ІKEA, даступныя на сайце edostavka.by

У беларускай гандлёвай сетцы «Эўраопт» зьявіліся тавары швэдзкага вытворцы IKEA. Як расказалі Office life у кампаніі «Эўрагандаль», першая партыя тавараў IKEA паступіла ў продаж тыдзень таму.

Журналісты выданьня знайшлі тавары IKEA у гіпэрмаркеце «Эўраопт» на вуліцы Мантажнікаў у Менску. Таксама тавары брэнду даступныя на сайце edostavka.by. Пакуль асартымэнт тавараў IKEA ў «Эўраопце» невялікі, у асноўным гэта тавары для кухні (нажы, талеркі, лапаткі, наборы лыжак і відэльцаў і г.д.), а таксама ёмістасьці для мыла, вешалкі, савок са шчоткай і інш.

У кампаніі выданьню сказалі, што «прыкладаюць усе намаганьні, каб пакупнікам быў даступны самы шырокі асартымэнт імпартных тавараў». У плянах «Эўраопта» — пашыраць асартымэнт нехарчовай групы тавараў як ад IKEA, так і ад іншых гандлёвых марак.

Брэнд IKEA заявіў пра сыход зь беларускага і расейскага рынку ў 2022 годзе, але і пасьля гэтай заявы тавары швэдзкага вытворцы мэблі можна было знайсьці ў беларускіх крамах.

У Беларусі фірмовых крамаў IKEA не было, аднак у невялікіх крамах можна было набыць тавары, якія пастаўлялі пасярэднікі з Расеі або Эўропы. Аднак у буйным рытэйле тавары IKEA ў Беларусі дагэтуль не прадавалі.

У лістападзе 2022 году вакол брэнду ў Беларусі разгарэўся скандал. Журналісты выпусьцілі расьсьледаваньне пра дзейнасьць швэдзкага рытэйлера IKEA ў Беларусі. Згодна зь ім, канцэрн актыўна супрацоўнічаў зь беларускімі пастаўнікамі, якія выкарыстоўвалі працу зьняволеных. Да лютага 2022 году мэбля і тэкстыль IKEA вырабляліся ў беларускіх калёніях, якія вядомыя жорсткім абыходжаньнем з палітвязьнямі. За працу вязьні атрымлівалі $2 у месяц, гаворыцца ў расьсьледаваньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG