Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітвязьню Сяргею Раманаву дадалі яшчэ 11 месяцаў калёніі, агулам — 20 гадоў і 11 месяцаў за кратамі


Ігар Аліневіч, Дзьмітры Дубоўскі, Дзьмітры Разановіч, Сяргей Раманаў
Ігар Аліневіч, Дзьмітры Дубоўскі, Дзьмітры Разановіч, Сяргей Раманаў

23 сакавіка анархіста Сяргея Раманава асудзілі па арт. 411 Крымінальнага кодэксу Беларусі («Злоснае непадпарадкаваньне адміністрацыі калёніі») на 11 месяцаў калёніі.

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Права на паўстаньне». З улікам папярэдняга прысуду агульны тэрмін для Сяргея Раманава склаў 20 гадоў і 11 месяцаў зьняволеньня.

Сяргея Раманава затрымалі 29 кастрычніка 2020 году.

22 сьнежня 2021 анархістаў Аліневіча, Дубоўскага, Разановіча і Раманава прызналі вінаватымі паводле артыкулаў ч. 2 арт. 289 («акт тэрарызму»), ч. 2 і ч. 4 арт. 295 («незаконныя дзеяньні ў дачыненьні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў») і ч. 1 арт. 333-1 Крымінальнага кодэксу («незаконнае перамяшчэньне празь мяжу забароненых рэчываў, агнястрэльнай зброі і выбуховых прыладаў», прызналі вінаватымі толькі Дзьмітрыя Дубоўскага і Ігара Аліневіча) і асудзілі на наступныя тэрміны:

  • Ігару Аліневічу прысудзілі 20 гадоў зьняволеньня,
  • Дзьмітрыю Дубоўскаму — 18 гадоў,
  • Дзьмітрыю Разановічу — 19 гадоў,
  • Сяргею Раманаву — 20 гадоў.

22 красавіка 2022 году Вярхоўны суд пакінуў пакараньне чатыром анархістам у сіле. На паседжаньне не пусьцілі нават бацькоў палітвязьняў.

Сяргея Раманава, асуджанага на 20 год зьняволеньня, пасьля прыезду ў Ваўкавыскую калёнію № 11 некалькі разоў зьмяшчалі ў штрафны ізалятар.

У сьнежні 2022 году Раманава зьмяшчалі ў памяшканьне камэрнага тыпу (ПКТ) на 4 месяцы, а на пачатку лютага 2023 году яго зноў пакаралі 15 суткамі ў штрафным ізалятары (ШЫЗА).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG