Кнігі «Айчына. Ад Агінскага да Багушэвіча» і «Імёны Свабоды» выдаў фонд Kamunikat.org.
Першая — працяг кнігі Ўладзімера Арлова «Айчына», якую ў 2022 годзе прызналі ў Беларусі «экстрэмісцкай».
Другая, «Імёны Свабоды», — гэта пятае выданьне зборніка эсэ пра выбітных беларусаў і беларусак, ранейшыя чатыры выходзілі ў кніжнай сэрыі «Імёны Свабоды. XXI стагодзьдзе» Бібліятэкі Свабоды. Цяперашняе выданьне дапоўненае, у ім 410 артыкулаў, 900 старонак.
Як паведамляе Reform.by, наступныя прэзэнтацыі новых кніг Уладзімера Арлова адбудзецца ў Гданьску 25 сакавіка з 12:00 да 16:00 падчас Кірмашу беларускай літаратуры ў Эўрапейскім Цэнтры Салідарнасьці (зімовы сад), а таксама ў Варшаве — 26 сакавіка ў 16:00 на сустрэчы «Сьвяткуем Дзень Волі разам з Уладзімерам Арловым!» (Witryna Domu Wschodniego, Plac Konstytucji, 6).
Таксама кнігі можна замовіць праз сайт альбо эмэйл shop@kamunikat.com.