Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску судзяць былога журналіста «прэзыдэнцкага пулу» Дзьмітрыя Семчанку


Дзьмітры Семчанка
Дзьмітры Семчанка

Палітзьняволенага абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 130 КК («распальваньне сацыяльнай варожасьці і звады»).

Разгляд справы былога супрацоўніка АНТ Дзьмітрыя Семчанкі пачаўся 21 сакавіка ў Менскім гарадзкім судзе.

Працэс вядзе судзьдзя Яўген Пісарэвіч.

Пасьля абвяшчэньня абвінавачаньня Семчанка прызнаў віну ў інкрымінуемым яму злачынстве, піша «Белта».

  • Дзьмітры Семчанка — журналіст і тэлевядоўца, які раней займаў пасаду ў частцы «прэзыдэнцкага пула» тэлеканала АНТ.
  • 15 верасьня Дзьмітрыя затрымалі разам з жонкай і прысудзілі яму 15 дзён адміністрацыйнага арышту.
  • Пазьней стала вядома, што супраць журналіста распачалі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 130 КК (распальваньне сацыяльнай варожасьці і звады). Паводле Генпракуратуры, Семчанка «ў 2020–2022 гадах у розных Telegram-каналах і чатах разьмясьціў публікацыі, накіраваныя на фармаваньне ў грамадзкасьці непрыязнасьці і нянавісьці да сілавікоў, вайскоўцаў і прадстаўнікоў улады».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG