Лінкі ўнівэрсальнага доступу

70-гадовага пэнсіянэра-«тэрарыста» Васіля Дземідовіча будуць судзіць трэці раз


Васіль Дземідовіч
Васіль Дземідовіч

Яму інкрымінуюць арт. 369 КК («абраза прадстаўніка ўлады»), паведамляюць праваабаронцы.

У судзе Драгічынскага раёну на 23 сакавіка заплянаваны разгляд справы палітзьняволенага пэнсіянэра Васіля Дземідовіча. Яму інкрымінуюць арт. 369 КК («абраза прадстаўніка ўлады»).

Працэс будзе весьці судзьдзя Лявонцій Станкевіч.

Раней Дземідовіча асудзілі на 6 гадоў зьняволеньня. Яго абвінавацілі ў абразах прадстаўніка ўлады, судзьдзі, Аляксандра Лукашэнкі і арганізацыі масавых беспарадках. Пазьней Васілю дадалі яшчэ паўгода зьняволеньня ў новай справе — гэтым разам яго абвінавацілі паводле арт. 369 Крымінальнага кодэксу («абраза прадстаўніка ўлады»).

У канцы чэрвеня КДБ унёс Васіля ў «тэрарыстычны сьпіс» — цяпер ён самы пажылы беларус-«тэрарыст», адзначае «Вясна». Праз гэта яму нельга рабіць грашовыя пераводы, а падтрымліваць Васіля няма каму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG