Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніка японскай грамадзкай арганізацыі абвінавацілі ў незаконным спрыяньні трансплянтацыі органаў суайчыннікам у Беларусі


Менскі навукова-практычны цэнтар хірургіі, трансплянталёгіі і гематалёгіі
Менскі навукова-практычны цэнтар хірургіі, трансплянталёгіі і гематалёгіі

Дырэктара японскай Асацыяцыі пацыентаў з цяжкавылечнымі захворваньнямі Хірамічы Кікучы абвінавачваюць у незаконным спрыяньні перасадцы органаў рэцыпіентам зь Японіі, якім былі зробленыя апэрацыі ў Беларусі, паведаміла 20 сакавіка японскае інфармагенцтва «Кіёда Цусін».

Са спасылкай на абвінаваўчае заключэньне адзначаецца, што ад двух японцаў, якіх пасьля адправілі на апэрацыю ў Беларусь, гэтая некамерцыйная арганізацыя атрымала 51,5 мільёнаў іен (390 тысячаў даляраў). Аднаму з пацыентаў патрабавалася перасадка ныркі (яго праапэравалі ў ліпені 2022 года), іншаму — печані (у лютым 2022 года). Апошні, паводле інфармацыі журналістаў, пазьней памёр.

25 лютага 2022 года падчас наведваньня Аляксандрам Лукашэнкам Менскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, трансплянталёгіі і гематалёгіі яго дырэктар Алег Румо заявіў, што «вялікая колькасьць пацыентаў з розных куткоў сьвету, ня толькі з постсавецкай прасторы, але нават з такіх высокатэхналягічных краін, як Ізраіль альбо Японія, прыяжджаюць да нас на лячэньне».

У 2012 годзе на той момант 67-гадоваму былому дырэктару ізраільскай службы зьнешняй разьведкі «Масад» Мейру Дагану (Губэрману) у Беларусі была перасаджаная печань. Празь чатыры гады ён памёр.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG