Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да бацькоў Маргарыты Ляўчук прыходзілі сілавікі і распытвалі пра дачку


Маргарыта Ляўчук
Маргарыта Ляўчук

Раніцай у сераду ў Берасьці да бацькоў вопернай сьпявачкі Маргарыты Ляўчук прыйшлі сілавікі, якія дапытваліся падрабязнасьці пра дачку.

Пра гэта Маргарыта Ляўчук паведаміла ў сваім афіцыйным інстаграме. Як вынікае зь яе словаў, супрацоўнікі крымінальнага вышуку Берасьця прыйшлі на кватэру бацькоў а 6.30 раніцы і распытвалі іх пра дачку. Пра што канкрэтна пыталіся, Ляўчук не паведаміла, аднак сказала, што сілавікам удалося даведацца яе кантакіт у Telegram.

Гэта ня першы раз, калі сілавікі турбуюць бацькоў опернай сьпявачкі, якая вядомая таксама ўдзелам у дуэце «Красная зелень» разам з Андрэем Павуком — у сваіх музычных міні-спэктаклях яны высьмейвалі рэжым Лукашэнкі (нядаўна дуэт распаўся).

У траўні 2022 сілавікі наведаліся да бацькоў Маргарыты Ляўчук пасьля таго, як яна была абвешчаная ў вышук у сувязі з ўзбуджанай супраць яе крымінальнай справай за «абразлівыя і блюзнерскія дзеянні ў дачыненні да дзяржаўнай сімволікі». У доме быў праведзены ператрус, нічога «падазронага» не знайшлі, аднак з дому бацькоў Маргарыты вывелі ў кайданках. За нібыта «непадпарадкаваньне» сілавікам — марудна адчынялі дзьверы — Алену і Аляксандра Леўчукоў аштрафавалі на 70 базавых велічынь (2240 рублёў) кожнага. Прыходзілі сілавікі зь ператрусам і ў дом партнэра Маргарыты па дуэце «Красная зелень» Андрэя Павука.

Апошнім часам сілавікі ўсё больш актыўна перасьледуюць родных і блізкіх апанэнтаў улады, асабліва тых, хто быў вымушаны пакінуць Беларусь з-за палітычынага перасьледу.

  • Опэрная сьпявачка (сапрана) Маргарыта Ляўчук ( з 2016 па сакавік 2020 - салістка Вялікага тэатра Беларусі, звольнілася па ўласным жаданьні) — сымбаль і голас пратэстаў 2020 году. Увосень таго ж году ў сувязі зь перасьледам у Беларусі Маргарыта Ляўчук была вымушаная застацца ў Літве. Сьпявачка цяпер жыве ў Вільні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG