Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На тэрыторыі памежнага ўпраўленьня ФСБ у Растове-на-Доне адбыўся выбух. ВІДЭА


Пажар ва ўпраўленьні ФСБ у Растове-на-Доне, які адбыўся ў выніку выбуху. Скрыншот з відэа тэлеграм-канала 161.ru
Пажар ва ўпраўленьні ФСБ у Растове-на-Доне, які адбыўся ў выніку выбуху. Скрыншот з відэа тэлеграм-канала 161.ru

Выданьне 161.ru піша, што пажар пачаўся ў будынку ўпраўленьні ФСБ у Растове-на-Доне на праспэкце Сіверса, 20/2.

У прэс-службе ГУ МНС па Растоўскай вобласьці заявілі, што на месца пажару выехалі спэцыялісты.

Па інфармацыі тэлеграм-канала Shot, на тэрыторыі могуць знаходзіцца склады з боепрыпасамі.

Паводле зьвестак тэлеграм-каналаў Baza і Shot, выбухі на месцы пажару каля будынка ФСБ працягваюцца. Baza піша, што пажар узьнік на складзе памежнага кіраваньня, дзе адбыўся выбух.

Партал 161.Ru з спасылкай на крыніцу ў сілавых структурах паведамляе, што прычынай пажару стала дэтанацыя боепрыпасаў.

Плошча пажару на тэрыторыі ўпраўленьня ФСБ у Растове-на-Доне на дадзены момант складае 800 квадратных мэтраў, паведамляюць расейскія тэлеграм-каналы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG