Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску судзяць Шапаткоўскага са штабу Бабарыкі. Яго трымаюць у СІЗА больш за 2,5 года


 Ільля Шапаткоўскі
Ільля Шапаткоўскі

Палітвязень Ільля Шапаткоўскі знаходзіцца ў СІЗА ўжо 2 гады, 7 месяцаў і 12 дзён. Гэта адзін з самых вялікіх тэрмінаў утрыманьня за кратамі да пачатку разгляду справы ў судзе.

Як паведамляе «Вясна», Шапаткоўскага абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 357 КК (Змова ці іншыя дзеяньні, учыненыя з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам).

Паводле сьледзтва, ён нібыта разьмяшчаў матэрыялы, накіраваныя на нанясеньне шкоды рэпутацыі дзяржаўных органаў, праваахоўнага блёка і прадстаўнікоў улады.

15 сакавіка ў Менгарсудзе пачалі разглядаць справу палітвязьня. Працэс вядзе судзьдзя Натальля Бугук, вядомая па іншых палітычна матываваных працэсах.

Хто такі Ільля Шапаткоўскі

Ільля Шапаткоўскі — добры знаёмы Віктара Бабарыкі. Зь першых дзён існаваньня штабу Бабарыкі ён браў актыўны ўдзел у яго працы і ўзначальваў аддзел вэрыфікацыі подпісаў.

Пасьля адмовы ў рэгістрацыі Бабарыкі ў якасьці кандыдата на пасаду прэзыдэнта Ільля Шапаткоўскі актыўна ўдзельнічаў у працы ініцыятывы «Честные люди».

Рэкордны тэрмін у зьняволеньні без суду мае сын Віктара Бабарыкі Эдуард, якога затрымалі 18 ліпеня 2020 году. Скаргу на незаконнасьць падаўжэньня тэрміну ўтрыманьня пад вартай Эдуарду па выніках паседжаньня не задаволілі чарговым разам 14 сьнежня 2022 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG