Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Новая Беларусь» запускае пілётны праект па мясцовым самакіраваньні


Віртуальная плятформа «Новая Беларусь»
Віртуальная плятформа «Новая Беларусь»

Плятформа «Новая Беларусь» запускае пілётны праект па лічбавым самакіраваньні, які базуецца на агульным размеркаваньні падаткаў тымі, хто іх сплочвае.

«Нарэшце беларусы і беларускі самі вызначаюць, на што ідуць іхныя падаткі, — паведамляецца на сайце праекту. — Пілёт праекту пройдзе ў Польшчы і Літве. Ідэя такая: людзі, што жывуць у гэтых дзьвюх краінах, могуць самі запоўніць падатковую дэклярацыю і фундаваць 1,5% (у Польшчы) ці 1,2% (у Літве) сваіх падаткаў на дабрачыннасьць. Гэта прыкладна 20–30 эўра паводле сярэдняга заробку ў гэтых краінах.

Грошы прыйдуць увосень, тады ж будзе прынятае канчатковае рашэньне, куды іх варта накіраваць. За лета пройдзе абмеркаваньне фундатарамі і фундатаркамі найбольш істотных напрамкаў для дапамогі».

Больш падрабязна пра мэханізм і ўмовы ўдзелу можна прачытаць тут.

На плятформе «Новая Беларусь» сабраныя фонды і ініцыятывы, якія падтрымліваюць беларусаў і беларусак ва ўсім сьвеце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG