Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У лютым у Беларусі больш за ўсё падаражэлі гародніна, алькаголь і садавіна


Гародніна. Ілюстрацыйнае фота
Гародніна. Ілюстрацыйнае фота

На 1,26% вырасьлі ў лютым спажывецкія цэны, паведаміў Белстат. Па групах тавараў сярод прадуктаў харчаваньня больш за ўсё падаражэла гародніна (10,6%), алькаголь (4,6%) і садавіна (3,6%).

Лідэры сярод гародніны: цыбуля рэпчатая (22,62%), перац салодкі (18,87%), памідоры сьвежыя (18,57%); сярод садавіны: бананы (11,25%), вінаград (9,6%), грушы (5,43%).

Гарэлка падаражэла на 7,35%, вінаграднае мацаванае віно — на 4%, горкія моцныя настойкі — на 9,53%, піва — на 0,01%.

Да харчоў Белстат адносіць тытунёвыя вырабы. За месяц цэны на іх павялічыліся на 0,58 працэнта.

Сярод нехарчовых тавараў у лідэрах падаражэньня аказаліся жывыя кветкі (5,2%), дывановыя дарожкі (2,99%), патэльня з антыпрыгарным пакрыцьцём (2,59%).

У сфэры паслуг найбольш значна вырасьлі: карыстаньне арэндным жытлом (15,62%), абыходжаньне зь цьвёрдымі камунальнымі адходамі (15,36%), халоднае водазабесьпячэньне (13,89%).

Спажывецкія цэны на тавары і паслугі вырасьлі з пачатку году на 2%, за апошнія 12 месяцаў — на 11,7%.

Харчы падаражэлі за месяц на 1,1% (з пачатку года — на 2,3%, за апошнія 12 месяцаў — на 13,3%), нехарчовыя тавары — на 0,5% (0,7%; 12,8% ), паслугі — на 2, 7% (3, 4%; 7, 4%).

За 2022 год інфляцыя склала 12,8%.

На фоне паскарэньня інфляцыі ўлады летась узмацнілі цэнавае рэгуляваньне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG