Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У студзені экспарт тавараў і паслугаў Беларусі ўпаў на 10%


Нацбанк апублікаваў дадзеныя аб міжнародным гандлі Беларусі ў першым месяцы 2023 году.

Паводле іх, беларускі экспарт тавараў і паслугаў за студзень 2023 году ў параўнаньні са студзенем 2022 году зьнізіўся на 10% — да 3,65 мільярдаў даляраў. Экспарт паслугаў упаў на 15.6% — да 663 мільёнаў даляраў.

У выніку прафіцыт зьнешняга гандлю склаў усяго 55 мільёнаў даляраў, што амаль у 13 разоў менш, чым за студзень 2022 года.

У гандлі таварамі ў студзені 2023 года было зафіксаванае адмоўнае сальдаў памеры 234 мільёнаў даляраў.

10 сакавіка на пасяджэньні Савета міністраў Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусі «пакуль не ўдалося паўнавартасна кампэнсаваць усе страты» ад уведзеных супраць яе санкцый.

«Як мне дакладваюць, на рынкі дружалюбных краін пераарыентавана каля 80% экспарту. Так што сытуацыя не драматычная. Але ўсё, што недабралі летась, мы павінны папоўніць у гэтым, як і абяцалі», — зазначыў ён.

Паводле слоў старшага навуковага супрацоўніка дасьледчага цэнтра BEROC Льва Львоўскага, Беларусь «афіцыйна скончыла дывэрсыфікацыю зьнешняга гандлю». «Мы зачыненыя ад усяго сьвету і засяродзіліся толькі на Расеі. Калі раней доля РФ у зьнешнегандлёвым балянсе вагалася ў раёне 40-50%, то зараз яна даходзіць да 70%. Экспарт у ЭЗ — гэта другі гандлёвы партнэр Беларусі — скараціўся больш як удвая. Гандаль зь Украінай — трэцім партнэрам — практычна сышоў на нішто», — заявіў BPN Львоўскі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG