Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы судзяць беларуса за шпіянаж на карысьць Расеі


Кайданкі. Ілюстрацыйнае фота
Кайданкі. Ілюстрацыйнае фота

У раённым судзе Беластоку пачаўся закрыты суд над беларусам і расейцам, якіх вінавацяць у шпіянажы на карысьць расейскай вайсковай выведкі ў 2017–2022 гадах, паведамляе TVP.

Паводле зьвестак пракуратуры, падсудныя зьбіралі інфармацыю пра польскія вайсковыя часткі, іх дысьлякацыю, разьвіцьцё, аснашчэньне і асабісты склад, а таксама пра часткі саюзных войскаў.

Мужчын затрымалі летась у красавіку 2022 года. Ім пагражае да 10 гадоў зьняволеньня.

Вядома, што беларус вучыўся ў адной зь беластоцкіх ВНУ, затым працаваў у арганізацыі парашутнай падрыхтоўкі. Па дадзеных сьледзтва, ён заводзіў сувязі, у тым ліку сяброўскія, і выкарыстоўваў іх для працы на расейскую ваенную выведку.

Другі абвінавачаны, грамадзянін РФ, працаваў на расейскую выведку пад выглядам правядзеньня культурнай дзейнасьці і турызму. Акрамя таго, як устанавілі пракуроры, гэтая шпіёнская дзейнасьць была сканцэнтравана на вайсковых частках, разьмешчаных на паўночным усходзе Польшчы.

Перад зачытваньнем абвінавачаньняў суд цалкам закрыў працэс. Аб гэтым прасіў пракурор, спасылаючыся на важныя дзяржаўныя і прыватныя інтарэсы. Размова ідзе аб салдатах, якія будуць даваць паказаньні ў гэтай справе ў якасьці сьведак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG