Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень памяці Міколы Равенскага


Падзеі 9 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

9 сакавіка 1953 году ў бэльгійскім Лювэне памёр Мікола Равенскі, кампазытар, аўтар музыкі да гімну «Магутны Божа», дзеяч паваеннай эміграцыі ў Нямеччыне й Бэльгіі.

Мікола Равенскі. Зборнік дакумэнтаў. Укладальнік Лявон Юрэвіч. Менск, «Кнігазбор», 2020
Мікола Равенскі. Зборнік дакумэнтаў. Укладальнік Лявон Юрэвіч. Менск, «Кнігазбор», 2020

Таксама ў гэты дзень

1918 — Выканаўчы камітэт Рады Ўсебеларускага зьезду прымае Другую Ўстаўную грамату.

1966 — Францыя выйшла з вайсковай арганізацыі NATO.

У гэты дзень нарадзіліся

1454Амэрыга Вэспучы, італьянскі падарожнік, у гонар якога быў названы кантынэнт Амэрыка.

1814Тарас Шаўчэнка, клясык украінскай літаратуры.

Помнік Тарасу Шаўчэнку ў Менску, фота зроблена ў лютым 2014 г.
Помнік Тарасу Шаўчэнку ў Менску, фота зроблена ў лютым 2014 г.

1883 Францішак Аляхновіч, беларускі драматург, тэатральны дзеяч, публіцыст, які трапіў пад хвалю рэпрэсій адным зь першых, 1 студзеня 1927 году. Пра сваё знаходжаньне ў савецкіх канцлягерах напісаў успаміны «Ў капцюрох ГПУ». Саветы абмянялі яго на вязьня польскай турмы Браніслава Тарашкевіча.

1934Юры Гагарын, першы касманаўт.

1962Гэнік Лойка, скульптар, адзін з ініцыятараў стварэньня моладзевага адраджэнскага руху «Беларуская Майстроўня», аўтар бюстаў Касьцюшкі і Каліноўскага, усталяваных у Нью-Ёрку.

Гэнік Лойка
Гэнік Лойка

У памяці

1971 — памёр Іван Ахрэмчык, беларускі мастак і пэдагог, імем якога была названая мастацкая вучэльня ў Менску.

Магіла Івана Ахрэмчыка на Ўсходніх могілках у Менску
Магіла Івана Ахрэмчыка на Ўсходніх могілках у Менску

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG