Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы ЗША адкрылі ў Нью-Ёрку бюсты Тадэвушу Касьцюшку і Кастусю Каліноўскаму


Бюсты Тадэвуша Касьцюшкі і Кастуся Каліноўскага
Бюсты Тадэвуша Касьцюшкі і Кастуся Каліноўскага

Аўтар бюстаў — скульптар Гэнік Лойка.

26 сакавіка каля будынку царквы Сьвятога Кірылы Тураўскага на 401 Атлянтык-Авэню ў Брукліне адбылося ўрачыстае адкрыцьцё бюстаў вялікім беларускім дзеячам — нацыянальнаму герою Беларусі, ЗША і Польшчы Тадэвушу Касьцюшку і нацыянальнаму герою Беларусі — Кастусю Каліноўскаму.

Народжаны на тэрыторыі сучаснай Беларусі Андрэй Тадэвуш Банавэнтура Касьцюшка браў актыўны ўдзел у вайне за незалежнасьць ЗША (1775-1783 гады). Па вяртаньні на Радзіму ўзначаліў у 1794 годзе вызвольнае паўстаньне народаў Рэчы Паспалітай супраць Расейскай імпэрыі.

Кастусь Каліноўскі ўзначаліў вызвольнае паўстаньне супраць імпэрскай Расеі ў 1863-1864 гг.

Бюсты беларускіх герояў адлілі ва Ўкраіне паводле праекту беларускага скульптара Гэніка Лойкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG