Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 8 сакавіка: 3 гады калёніі за «садзейнічаньне экстрэмісцкаму фармаваньню»


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца.

Менскі гарадзкі суд 2 сакавіка разглядзеў крымінальную справу 49-гадовага жыхара сталіцы Валерыя Цімашэнкі. Яго абвінавацілі:

  • у садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці (ч. 1 арт 361-4 КК),
  • арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак (ч. 1 арт. 342 КК).

Працэс вяла судзьдзя Вера Галаўкова. Паводле сьледзтва, Цімашэнка нібыта 10 і 16 жніўня 2020 году ўдзельнічаў у несанкцыянаваных масавых акцыях у Менску.

Акрамя таго, у ліпені 2021-га ён адправіў у чат-бот аднаго з Telegram-каналаў паведамленьні зь нібыта недакладнымі зьвесткамі пра аднаго з кіраўнікоў прадпрыемства і ягонае прыватнае жыцьцё.

Валеры Цімашэнка прызнаў віну часткова. У выніку яму прысудзілі 3 гады калёніі агульнага рэжыму, паведамляюць праваабаронцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG