Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэстаўратары рыхтуюцца да адкрыцьця сабора Парыскай Божай Маці праз 5 гадоў пасьля пажару. ФОТА


Пажар 15 красавіка 2019 года нанёс, у прыватнасьці, непапраўную шкоду даху сабора. Аднаўленьне сярэднявечнага помніка архітэктуры працягнецца яшчэ каля двух гадоў, да канца 2024-га
Пажар 15 красавіка 2019 года нанёс, у прыватнасьці, непапраўную шкоду даху сабора. Аднаўленьне сярэднявечнага помніка архітэктуры працягнецца яшчэ каля двух гадоў, да канца 2024-га

Чакаецца, што набажэнствы і доступ для турыстаў у славуты храм адновяць у канцы 2024 году.

У панядзелак у Парыжы абвясьцілі, што рэканструкцыя сабора Парыскай Маці Божай «ідзе досыць хутка» і можна спадзявацца на яго адкрыцьцё для набажэнстваў і турыстаў у канцы 2024 году, менш як праз шэсьць гадоў пасьля пажару 15 красавіка 2019 году.

Рэстаўрацыя даху сабора Парыскай Божай Маці
Рэстаўрацыя даху сабора Парыскай Божай Маці

Знакаміты шпіль сабора згарэў і абрынуўся. Будаўніцтва новага шпіля можна будзе назіраць ужо сёлета, заявіў генэрал Жан-Люі Жаржэлен, які кіруе рамонтна-будаўнічымі работамі.

Рэстаўрацыя ў саборы Парыскай Божай Маці
Рэстаўрацыя ў саборы Парыскай Божай Маці

«Вяртаньне шпіля ў сілюэт гораду будзе азначаць, што мы выйграем бітву за Нотр-Дам», сказаў вайсковы генэрал агенцтву Associated Press.

Рэстаўрацыя ў саборы
Рэстаўрацыя ў саборы

Уласна рэканструкцыя пачалася летась, праз два гады работ па ўмацаваньні будынка і стварэньні бясьпечных умоў для рэстаўратараў і будаўнікоў.

Рэстаўрацыйныя работы ў саборы Парыскай Божай Маці
Рэстаўрацыйныя работы ў саборы Парыскай Божай Маці
Аднаўленьне вітражоў Сабору Парыскай Божай Маці
Аднаўленьне вітражоў Сабору Парыскай Божай Маці

Магутны пажар увечары 15 красавіка зьнішчыў усе драўляныя канструкцыі даху ў саборы Парыскай Божай Маці. У выніку абрынуўся шпіль будынка. Мы сабралі цікавыя факты пра гатычны шэдэўр, які адзначыў свой 850-гадовы юбілей у 2013 годзе.

Паводле прэсавага прадстаўніка сабору Андрэ Фіно, полымя знішчыла ўсе драўляныя канструкцыі, якія падтрымлівалі дах. У саборы якраз ішлі рамонтныя работы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG