Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Белым доме ацанілі, як дзейнічае ўведзеная G-7 «столь цаны» на расейскую нафту


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Цэнавыя абмежаваньні, уведзеныя краінамі G7 і саюзьнікамі, каб прымусіць Расею прадаваць сваю нафту са зьніжкай, працуюць, як і было задумана.

Пр гэта заявіў дарадца прэзыдэнта ЗША ў пытаньнях энэргетычнай бясьпекі Амас Гогштэйн.

Злучаныя Штаты былі адным з ініцыятараў абмежаваньня цэнаў на расейскую нафту, мэтай якога было перадухіліць сур’ёзныя перабоі з пастаўкамі з Расеі, зьнізіўшы пры гэтым даходы Масквы ад экспарту нафты і іншых відаў паліва.

Краіны «Вялікай сямёркі», Эўрапейскі зьвяз і Аўстралія 5 сьнежня ўвялі верхнюю мяжу цэн на расейскую нафту, якая экспартуецца па моры, устанавіўшы яе на ўзроўні 60 долараў за барэль у рамках санкцый супраць Расеі. 5 лютага «Вялікая сямёрка» і яе саюзьнікі ўвялі абмежаваньне на продаж расейскага паліва.

«Я думаю, што перавага гэтага працэсу складаецца ў тым, што ён працуе і што расейская нафта... таргуецца ніжэй за вызначаную цэнавую мяжу», — сказаў Гогштэйн журналістам у кулюарах энэргетычнай канфэрэнцыі ў Хʼюстане.

Расея, якая вырабляе каля 10% сусьветных запасаў нафты, абвясьціла ў лютым, што скароціць здабычу на 500 тысяч барэляў у суткі, ці каля 5% расейскай здабычы, у адказ на абмежаваньне цэнаў.

Гогштэйн сказаў, што скарачэньне мала паўплывала на цэны, якія пакупнікі плацілі за расейскую нафту.

«Я ня ведаю, чаму Расея скарачае сваю вытворчасьць, — сказаў ён. — Я думаю, што цана ня так моцна вырасла. Мы хочам пераканацца, што расейская нафта ёсьць на рынку і што яна прадаецца са зьніжкай».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG