Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску затрымалі спартовых стралкоў, магчыма, гэта зьвязана з ініцыдэнтам у Мачулішчах


Сілавікі. Архіўнае фота
Сілавікі. Архіўнае фота

У Беларусі працягваюцца рэпрэсіі.

Праваабаронцам паведамляюць пра затрыманьне стралкоў у Менску. Сярод затрыманых удзельнік розных чэмпіянатаў у стральбе ў Беларусі.

Прычына затрыманьня невядомая, але блізкія мяркуюць, што яна можа быць зьвязаная з дывэрсіяй супраць расейскага самалёта А-50 у Мачулішчах.

4 і 5 сакавіка на Меншчыне супрацоўнікі КДБ праводзілі затрыманьні праз пашкоджаны самалёт у Мачулішчах, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

Паводле праваабаронцаў, затрымлівалі ўсіх, каго перасьледавалі паводле адміністрацыйных палітычных артыкулаў з 2020-га па 2023 год. Людзей пасьля ператрусаў вязуць у СІЗА КДБ.

Праваабаронцам «Вясны» вядома сама меней дзесяць такіх выпадкаў.

  • 26 лютага 2023 году ByPol і лідэры апазыцыі ў выгнаньні паведамілі, што расейскі самалёт далёкага радыёлякацыйнага выяўленьня і кіраваньня А-50У быў пашкоджаны ў выніку атакі бесьпілётнікаў на авіябазу ў Мачулішчах.
  • Група ByPol паведаміла пра два выбухі і пашкоджаньне пярэдняй і сярэдняй частак А-50, а таксама антэны радара. Паводле ByPol, удзельнікі пляну «Перамога» скарысталі для гэтага два дроны кампаніі DJI, якія саматужна пераабсталявалі ў дроны-камікадзэ. Кожны дрон нёс выбуховае рэчыва — 200 грамаў у тратылавым эквіваленце. Скарысталі мэталічныя шары, прыблізна 200 штук на кожны.
  • Увечары 1 сакавіка дзяржаўныя тэлеканалы паказалі відэа з самалётам А-50, сьцьвярджаючы, што ён не пашкоджаны. На ім самалёт рухаецца ў цемры па засьнежанай бэтоннай паверхі аэрадрому.
  • 2 сакавіка праект «Беларускі Гаюн» паведаміў, што расейскі самалёт далёкага радыёлякацыйнага выяўленьня і кіраваньня А-50У з рэгістрацыйным нумарам RF-50608 вылецеў у Расею.
  • Роля самалёта А-50 — ствараць пазнавальную карціну паветранай абстаноўкі і забясьпечваць каардынацыю дзеяньняў зьнішчальнікаў.
  • Нягледзячы на тое, што пашкоджаньні афіцыйна не пацьверджаныя, брытанская выведка адзначае, што страта А-50 была б значнай для РФ, бо самалёт мае вырашальнае значэньне для расейскіх паветраных апэрацый у стварэньні карціны паветранай прасторы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG