Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракурор патрабуе для Валерыі Касьцюговай і Тацяны Кузінай па 10 гадоў зьняволеньня


Валерыя Касьцюгова
Валерыя Касьцюгова

Палітзьняволеных абвінавачваюць паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу.

Суд над Касьцюговай і Кузінай распачаўся 6 лютага ў Менску. Шостага сакавіка пракурор запрасіў для іх па 10 гадоў зьняволеньня, паведамляе «Эўрарадыё».

Палітзьняволеных Валерыю Касьцюгову і Тацяну Кузіну абвінавачваюць паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу:

  • «Дапамога дзеяньням, учыненым з мэтай захопу ўлады»,
  • «Заклікі да дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы»,
  • «Распальваньне іншай сацыяльнай варожасьці».

Касьцюгова — палітоляг, заснавальніца і рэдактарка сайту экспэртнай супольнасьці «Наша меркаваньне», рэдактарка і аўтарка «Беларускага штогодніка», кіраўніца групы экспэртаў у маніторынгу «Беларусь у фокусе». Яна знаходзіцца за кратамі з 30 чэрвеня 2021 году.

Кузіна — сузаснавальніца школы маладых мэнэджараў публічнага адміністраваньня Sympa, экспэртка дасьледчага праекту bipart. Яе затрымалі ў Менску ў ноч з 28 на 29 чэрвеня 2021 года.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG