Пра сваё зьняволеньне ў сьледчых ізалятарах на Акрэсьціна і Валадарскага ў эфіры Свабоды Premium расказвае былая палітзьняволеная, экскурсаводка Валерыя Чарнаморцава. Дасьледчыца беларускіх вязьняў ГУЛАГу праводзіць паралелі паміж сталінскімі рэпрэсіямі і цяперашнімі ў Беларусі.