Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча выпісалі са шпіталя. Ён расказаў пра сваю хваробу


Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч

3 сакавіка арцыбіскуп-эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч быў выпісаны са шпіталя. Вярнуўшыся дадому, герарх праз партал Catholic.by падзякаваў «Богу, лекарам і ўсім, хто за яго моліцца».

«Калі з вуснаў лекараў-анколягаў пачуў дыягназ „мэлянома“, то, усьведамляючы сур’ёзнасьць хваробы, паўтарыў словы Сьвятога Пісаньня: „Калі прымаем ад Бога дабро, то чаму ня можем прыняць зло?“, бо, можа, прыйшоў час, калі станаўлюся непатрэбным слугой. Даверыў сябе Богу і маліўся аб здароў’і, але пры гэтым згаджаўся з Божай воляй». — напісаў у сваім звароце Кандрусевіч.

Мэлянома — гэта небясьпечнае анкалягічнае захворваньне, якое праяўляецца ростам злаякаснай пухліны ў вобласьці скуры або сьлізістых абалонак.

Апэрацыю па выдаленьні пухліны правялі 8 лютага. Тадэвуш Кандрусевіч падзякаваў лекарам за іх прафэсіяналізм і ахвярнае служэньне хворым.

Тадэвуш Кандрусевіч узначальваў Канфэрэнцыю каталіцкіх біскупаў у Беларусі з 2015 году. У 2020-м кіраўнік беларускай Каталіцкай царквы мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч выступіў з крытыкай гвалту, які чынілі ўлады пасьля сфальшаваных выбараў прэзыдэнта. Яму амаль 4 месяцы не дазвалялі вярнуцца на радзіму з-за мяжы.

Арцыбіскупа пусьцілі толькі ў сьнежні 2020 году. У студзені 2021-га Тадэвуш Кандрусевіч выйшаў на пэнсію.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG