Суадносіны сярэдняга заробку ў бюджэтных арганізацыях і ў цэлым па краіне ў студзені склалі 79,4%. У сэктары дзяржаўнага кіраваньня сярэдні заробак у студзені склаў 1944,3 рубля, ён зьнізіўся ў параўнаньні са сьнежнем 2022 году на 307 рублёў.
У адукацыі сярэдняя зарплата ў студзені 2023 году склала 1184,9 рубля, што на 51,3 рубля менш, чым у сьнежні 2022 году. У тым ліку ў настаўнікаў — 1468,4 рубля (-4,6 рубля ў параўнаньні са сьнежнем), у выхавальнікаў дашкольнай адукацыі — 1102 рубля (-32,4 рубля), у прафэсарска-выкладчыцкага саставу — 1976,9 рубля (-272,1 рубля).
У ахове здароўя намінальная налічаная сярэдняя зарплата ў студзені зьнізілася на 38 рублёў да 1510,7 рубля. Пры гэтым у лекараў яна, паводле афіцыйнай статыстыкі, вырасла на 54,7 рубля і склала 2710,4 рубля (у сьнежні — 2655,7 рубя), а ў сярэдняга мэдыцынскага пэрсаналу — зьнізілася на 9,4 рубля і склала 1477,5 рубля.
У сьнежні сярэднія заробкі традыцыйна растуць дзякуючы прэміям і бонусам у канцы году, таму іх падзеньне ў пачатку году зьвязанае ў тым ліку з гэтым.
Раней прэм'ер-міністар Раман Галоўчанка заявіў, што ў 2023 годзе заробак работнікаў бюджэтнай сфэры вырасьце прыкладна на 17%.