Лінкі ўнівэрсальнага доступу

21 праваабарончая арганізацыя выступіла са зваротам напярэдадні абвяшчэньня выраку вясноўцам


Суд у справе «Вясны». Менск, 5 студзеня 2023
Суд у справе «Вясны». Менск, 5 студзеня 2023

Трэцяга сакавіка суд Ленінскага раёну Менску агучыць рашэньне ў палітычна матываванай справе супраць кіраўніка «Вясны» і ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага, яго намесьніка і віцэ-прэзыдэнта FIDH Валянціна Стэфановіча і юрыста «Вясны» Ўладзімера Лабковіча.

Напярэдадні вынясеньня прысуду ў «справе Бяляцкага» міжнародныя праваабарончыя арганізацыі падпісалі заяву, у якой рашуча асуджаюць крымінальны перасьлед Бяляцкага, Стэфановіча і Лабковіча і паўтараюць свой заклік да беларускіх уладаў вызваліць іх неадкладна і безумоўна, зьняць зь іх усе абвінавачаньні і спыніць судовы перасьлед усіх праваабаронцаў у краіне.

Заяву падпісалі:

  1. ACAT Suisse
  2. Amnesty International
  3. ARTICLE 19
  4. The Barys Zvozskau Belarusian Human Rights House
  5. Campax
  6. Civil Rights Defenders
  7. European Platform for Democratic Elections (EPDE)
  8. FIDH (International Federation for Human Rights), within the framework of the Observatory for the Protection of Human Rights Defenders
  9. Freedom House
  10. Front Line Defenders
  11. Helsinki Foundation for Human Rights
  12. Human Rights House Foundation
  13. Human Rights Watch
  14. The International Bar Association’s Human Rights Institute (IBAHRI)
  15. Libereco — Partnership for Human Rights
  16. Netherlands Helsinki Committee
  17. Norwegian Helsinki Committee
  18. Östgruppen — Swedish initiative for Democracies and human rights
  19. Right Livelihood
  20. World Organisation Against Torture (OMCT), within the framework of the Observatory for the Protection of Human Rights Defenders
  21. People in Need

У заяве адзначаецца, што Бяляцкага, Стэфановіча і Лабковіча перасьледуюць за правядзеньне законнай праваабарончай дзейнасьці, а сам судовы працэс над імі і папярэдні пэрыяд расьсьледаваньня суправаджаліся шматлікімі парушэньнямі правоў чалавека і стандартаў справядлівага судовага разбору.

«Пазыцыя пракуратуры ў справе нашых сяброў і калегаў зьяўляецца ўвасабленьнем усёдазволенасьці беларускіх уладаў. Драконаўскія тэрміны турэмнага зьняволеньня і штрафы нават па жахлівых стандартах глыбока скампрамэтаванай беларускай судовай сыстэмы зьяўляюцца цяжкім выпрабаваньнем для абвінавачаных і іх сем’яў», — сказаў Павал Сапелка, выканаўца абавязкаў сябра праўленьня «Вясны».

  • Разгляд крымінальнай справы супраць Бяляцкага, а таксама ягонага намесьніка і віцэ-прэзыдэнта FIDH Валянціна Стэфановіча, каардынатара кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Ўладзімера Лабковіча і праваабаронца Дзьмітрыя Салаўёва (у парадку спэцыяльнага вядзеньня), пачаўся ў судзе Ленінскага раёну Менску 5 студзеня.
  • Іх абвінавачваюць у кантрабандзе — незаконным перамяшчэньні праз мытную мяжу Эўразійскага эканамічнага саюзу ў буйным памеры наяўных грашовых сродкаў арганізаванай групай (ч. 4 арт. 228 КК) і фінансаваньні групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак (ч. 2 арт. 342 КК).
  • Дзяржаўны абвінаваўца Аляксей Кароль на пасяджэньні 9 лютага запатрабаваў асудзіць Бяляцкага на 12 гадоў калёніі, Стэфановіча — на 11, Лабковіча — на 9. Салаўёву, якога судзяць завочна, ён прапанаваў прысудзіць 10 гадоў калёніі.
  • Згаданых праваабаронцаў, апрача Салаўёва, затрымалі 14 ліпеня 2021 году праз абвінавачаньне ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў (арт. 243 КК). У верасьні 2022 году справа паводле гэтага артыкулу была спыненая, але праваабаронцам выставілі абвінавачаньне паводле арт. 228 і 342 КК.
  • 7 кастрычніка 2022 году Бяляцкі разам з праваабарончымі арганізацыямі «Мемориал» (Расея) і «Центр громадянських свобод» (Украіна) быў абвешчаны ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі міру.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG