Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За падрыў міліцэйскай машыны ў Менску судзяць як за «акт тэрарызму»


Суд Цэнтральнага раёну Менску, архіўнае фота
Суд Цэнтральнага раёну Менску, архіўнае фота

Здарэньне адбылося ў ноч з 7 на 8 студзеня 2022 году непадалёк ад будынку Цэнтральнага РУУС Менску.

Пазьней Сьледчы камітэт Беларусі паведаміў пра затрыманьне 45-гадовага менчука, які нібыта меў дачыненьне да падрыву аўтамабіля, а таксама да пашкоджаньня «Табакеркі» і сьметніцы на Старавіленскім тракце Менску.

Працэс пачаўся 1 сакавіка ў судзе Цэнтральнага раёну Менску, перадае БелТА. На лаве падсудных Максім Селязьнёў, які знаходзіцца пад вартай, і Дзьмітры Марцінкевіч, які знаходзіцца пад падпіскай аб нявыезьдзе.

Працэс вядзе судзьдзя Дзьмітры Карсюк, паведамляе «Вясна». На патрабаваньне пракурора ён зрабіў працэс закрытым.

Як піша БелТА, пракурор «заявіў хадайніцтва аб правядзеньні разбору ў закрытым судовым пасяджэньні, паколькі матэрыялы крымінальнай справы зьмяшчаюць інфармацыйную прадукцыю, прызнаную экстрэмісцкімі матэрыяламі, а таксама інфармацыю з грыфам «для службовага карыстаньня», распаўсюд якой абмежаваны».

Максіму Селязьнёву і Дзьмітрыю Марцінкевічу інкрымінавалі некалькі артыкулаў Крымінальнага кодэксу Беларусі:

  • ч. 2 і ч. 4 арт. 295 КК — незаконныя дзеяньні ў дачыненьні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў;
  • ч. 1 і ч. 2 арт. 289 КК — акт тэрарызму;
  • ч. 1 арт. 406 КК — неданясеньне аб злачынстве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG