Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні за рэгістрацыю ў пляне «Перамога» і ўдзел у пратэстах судзяць мэдыка, яму пагражае 8 гадоў калёніі


Мэдык Артур Хлус
Мэдык Артур Хлус

Палітзьняволенага Артура Хлуса 5-ы месяц трымаюць за кратамі, да свайго затрыманьня ён працаваў фэльчарам горадзенскай брыгады хуткай дапамогі.

Суд Кастрычніцкага раёну Горадні 27 лютага пачаў разгляд крымінальнай справы 24-гадовага мэдыка Артура Хлуса, абвінавачанага ва ўдзеле ў масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу), паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».

Справу разглядае судзьдзя Дзьмітры Кедаль.

Палітзьняволены Артур Хлус да свайго затрыманьня працаваў фэльчарам горадзенскай брыгады хуткай дапамогі і быў студэнтам Горадзенскага мэдыцынскага ўнівэрсытэту. Яго затрымалі 22 кастрычніка 2022 году за рэгістрацыю ў пляне «Перамога» і за ўдзел у пратэстах і да суду зьмясьцілі ў СІЗА горадзенскай турмы № 1.

За ўдзел у масавых беспарадках Артуру Хлусу можа пагражаць ад 3 да 8 гадоў зьняволеньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG