Год таму
20 лютага 2022 году на тэрыторыі Беларусі завершыліся расейска-беларускія вучэньні «Саюзная рашучасьць-2022». Але вываду расейскіх войскаў зь беларускай зямлі ня адбылося. Міністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін заявіў, што «ў сувязі з нарастаньнем ваеннай актыўнасьці ля зьнешніх межаў Саюзнай дзяржавы і абвастрэньнем сытуацыі на Данбасе» Ўладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка вырашылі працягнуць «праверку сіл рэагаваньня Саюзнай дзяржавы».
Дзень у гісторыі
1918 — у Менску створаны Народны сакратарыят, першы ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі.
1922 — сэйм Сярэдняй Літвы прыняў рашэньне аб далучэньні яе да Польшчы.
1988 — пазачарговая сэсія абласнога Савету дэпутатаў Нагорна-Карабаскай аўтаномнай вобласьці (НКАВ) прыняла рашэньне «Аб хадайніцтве перад Вярхоўным Саветам Азэрбайджанскай ССР і Армянскай ССР аб перадачы НКАВ са складу АзССР у склад АрмССР» (пачатак карабаскага канфлікту).
2009 — упершыню адзначаны Ўсясьветны дзень сацыяльнай справядлівасьці, абвешчаны рэзалюцыяй Генэральнай асамблеі ААН ад 18 сьнежня 2007 году. У рэзалюцыі прызнаная неабходнасьць далей нарошчваць намаганьні міжнароднай супольнасьці ў галіне выкараненьня галечы, забесьпячэньня поўнай занятасьці, годнай працы, раўнапраўя мужчын і жанчын, сацыяльнага дабрабыту і сацыяльнай справядлівасьці для ўсіх.
У гэты дзень нарадзіліся
1889 — Фёдар Турук, беларускі гісторык і грамадзкі дзеяч.
1897 — Васіль Шаранговіч, савецкі партыйны дзеяч.
1922 — Міхаіл Цікоцкі, беларускі мовазнаўца і журналіст.
1945 — Таіса Бондар, беларуская пісьменьніца, перакладніца.
1947 — Валер Мазынскі, беларускі тэатральны рэжысэр і грамадзкі дзеяч.
У памяці
1810 — Марцiн Пачобут-Адлянiцкi, асьветнік, астраном, пэдагог.
1963 — Канстанцiн Палiкарповiч, беларускі археоляг.
1963 — Кастусь Галкоўскі, беларускі кампазытар.
1988 — Павал Каруза, беларускі фальклярыст, кампазытар, грамадзка-палітычны дзеяч.