Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У БДУ прызначылі новага дэкана факультэту журналістыкі, ім стаў праўладны палітоляг


Рэктар БДУ Андрэй Кароль (зьлева) віншуе Аляксея Бяляева з уступленьнем на пасаду дэкана факультэту журналістыкі
Рэктар БДУ Андрэй Кароль (зьлева) віншуе Аляксея Бяляева з уступленьнем на пасаду дэкана факультэту журналістыкі

Сёньня новага дэкана калектыву факультэту прадставіў рэктар БДУ Андрэй Кароль.

Новы дэкан факультэту журналістыкі БДУ Аляксей Бяляеў да прызначэньня быў дырэктарам Інстытуту магістарскай падрыхтоўкі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту.

Бяляеў скончыў філялягічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту па спэцыяльнасьці «Расейская мова, літаратура і гісторыя», пасьля чаго працаваў настаўнікам гісторыі ў школе.

У канцы 1990-х Аляксей Бяляеў стаў асыстэнтам катэдры філязофіі Віцебскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, а ў 2002-м скончыў асьпірантуру гістарычнага факультэту БДУ, кандыдат гістарычных навук.

Далей кар’ера Аляксея Бяляева была зьвязаная зь Беларускім нацыянальным тэхнічным унівэрсытэтам, з 2018 году — з БДЭУ.

Як заўважыў БАЖ, мяркуючы па публікацыях, у сфэры навуковых інтарэсаў Аляксея Бяляева — у тым ліку пэрыяд Другой сусьветнай вайны. Сярод яго навуковых артыкулаў можна сустрэць такія тэмы, як «Грамадзянская калябарацыя і праблема „нашы“ — „чужыя“ (на прыкладзе Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны)», «Некаторыя аспэкты ў правядзеньні культурнай палітыкі фашыстаў мясцовымі акупацыйнымі ўладамі ў Беларусі» і «Акруговыя (абласныя) управы ў сыстэме нямецка-фашысцкага акупацыйнага рэжыму ў Беларусі».

Палітоляг — часты госьць на дзяржаўным тэлебачаньні. Звычайна дае камэнтары на тэмы кшталту «Ва Ўкраіне людзі ад дзяржавы не чакалі і не чакаюць нічога добрага!». З 2022 году кандыдат гістарычных навук пачаў публікаваць свае калёнкі ў «СБ. Беларусь сегодня».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG