«Што зрабіў гендырэктар „Белшыны“: заключыў дамову зь нейкімі расейцамі... Ну, я іх называю махлярамі. Інакш не назавеш. У кантракце гаворыцца, што ён будзе прадаваць ім гэтыя шыны прыкладна на 16–20% ніжэй за сабекошт. Такі попыт на іх сёньня! Горназдабыўныя кампаніі, перш за ўсё ў Расеі, плацяць шалёныя грошы. Вязі не хачу. На страту прадае гэтыя шыны. І калі (па дамове) ты адмовісься ад продажаў, як мы табе скажам, ніжэй за сабекошт, дык будзеш кожны год паўмільёна даляраў плаціць няўстойку», — цытуе Reform.by Лукашэнку.
На вэб-сайце прадпрыемства фатаздымак гендырэктара Андрэя Буранкова ў разьдзеле «Кіраўніцтва прадпрыемства» застаўся.
- «Белшына» — адзін з найбуйнейшых вытворцаў у шыннай галіне. Прадпрыемства вырабляе больш за 300 тыпапамераў шынаў для легкавых, грузавых, велікагрузных аўтамабіляў, будаўніча-дарожных і пад’ёмна-транспартных машын, электратранспарту, аўтобусаў, трактароў і сельскагаспадарчых машын, паведамляецца на сайце прадпрыемства.