Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адзін са стваральнікаў расейскіх зьнішчальнікаў, якія атакуюць Ўкраіну, папрасіў прытулку ў ЗША


Расейскі самалёт Ту-160 над Саратавам. Студзень 2020
Расейскі самалёт Ту-160 над Саратавам. Студзень 2020

Расейскі інжынэр прыбыў на паўднёва-заходнюю мяжу ЗША, дзе папрасіў прытулку. Ён заявіў, што мае інфармацыю, якая зацікавіць урад ЗША.

Расейскі інжынэр, які ўдзельнічаў у стварэньні вайсковых бамбавікоў, у канцы сьнежня прыбыў на паўднёва-заходнюю мяжу ЗША, дзе папрасіў прытулку, паведаміўшы, што можа перадаць некаторыя з найбольш сакрэтных ваенных таямніц Расеі, паведамляе «Голас Амэрыкі».

Пра гэта гаворыцца ў справаздачы Мытнай і памежнай службы ЗША, атрыманай Yahoo News.

У справаздачы гаворыцца, што мужчына і яго сямʼя падʼехалі на браняваным аўтамабілі і папрасілі ўпусьціць іх у ЗША, паколькі ён баяўся перасьледу за ўдзел у пратэстах у падтрымку расейскага дысыдэнта​ Аляксея Навальнага. Ён заявіў супрацоўнікам службы, што мае інфармацыю, якая зацікавіць урад ЗША.

Маўляў, ён зьяўляецца інжынэрам, і «ў 2018–2021 гадах ён удзельнічаў у стварэньні вайсковага самалёта на заводзе па вытворчасьці самалётаў „Тупалеў“ у Казані», гаворыцца ў нэсакрэтнай справаздачы службы ад 11 студзеня.

Мытная і памежная служба адмовілася адказаць ці іншым чынам пракамэнтаваць даклад, спаслаўшыся на палітыку «не пацьвярджаць і не камэнтаваць унутраных дакумэнтаў, якія маглі быць неправамерна раскрыты і мелі грыф для праваахоўных органаў або службовага карыстаньня».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG