Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад страляніны ва ўнівэрсытэце Мічыгану загінулі тры чалавекі


Мічыган 14 лютага, 2023
Мічыган 14 лютага, 2023

Яшчэ пяцёра параненыя, яны знаходзяцца ў крытычным стане. Нападнік скончыў жыцьцё самагубствам.

У выніку стральбы ва Ўнівэрсітэце штата Мічыган у ЗША загінулі тры чалавекі, пяцёра параненыя. Нападнік загінуў; напэўна, ён забіў сябе, паведамляе Reuters

Стральба адбылася 13 лютага ў галоўным кампусе ўнівэрсытэту. Праз чатыры гадзіны служба бясьпекі ВНУ паведаміла, што нападнік памёр, мяркуючы па ўсім, застрэліўшыся.

Служба бясьпекі ВНУ расказала, што 43-гадовы падазраваны ня быў зьвязаны з унівэрсытэтам, матыў ягонага нападу невыразны і да здарэньня ўнівэрсытэт ніякіх пагроз не атрымліваў.

У галоўным кампусе Ўнівэрсытэту Мічыгана, у якім жывуць і вучацца каля 50 тысяч студэнтаў, на два дні адмянілі заняткі, «каб даць сабе час падумаць, пабедаваць і пабыць разам», паведаміла кіраўніца ВНУ Тэрэза Вудраф.

Паводле дадзеных Gun Violence Archive, у 2022 годзе ў ЗША адбылося 648 выпадкаў масавай страляніны, у выніку якіх загінулі ня менш за 676 чалавек, паранены больш за 2700.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG