Як расказаў журналістам намесьнік шэрыфа акругі Оклэнд Майкл Маккэйб, стральба адбылася каля 13:00 па мясцовым часе. Паліцыянты і супрацоўнікі службаў экстранай дапамогі апэратыўна адрэагавалі на паведамленьне аб інцыдэнце ў Оксфардзе, які знаходзіцца прыкладна за 55 кілямэтраў на поўнач ад Дэтройта.
Падазроны ва ўчыненьні нападу, 15-гадовы вучань той жа школы, быў хутка ўзяты пад варту паліцыянтамі і не аказаў ім супраціву. Матывы і імя нападніка невядомыя. У школе, будынак якой быў заблякаваны адразу пасьля пачатку стральбы, ідуць ператрусы.
Паведамляецца, што падазраваны вёў страляніну з паўаўтаматычнага пісталета, які яму на мінулым тыдні купіў бацька.