Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДК закрыў ужо сёмы прыватны мясакамбінат з кастрычніка 2022 году


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

На прадпрыемстве інспэктары знайшлі парушэньні, якія палічылі несумяшчальнымі з працягам працы.

Камітэт дзяржаўнага кантролю прыпыніў працу яшчэ аднаго прыватнага мясакамбінату — Таварыства з абмежаванай адказнасьцю «Царь-Мясо», што ў Бялыніцкім раёне на Магілёўшчыне.

Кантралёры знайшлі парушэньні вэтэрынарна-санітарных і санітарных патрабаваньняў да якасьці і бясьпекі харчовай прадукцыі.

З кастрычніка 2022 году КДК праверыў больш за 20 прыватных мясаперапрацоўчых прадпрыемстваў Беларусі. Прыпынена работа 7 зь іх, з рэестру вытворцаў выключылі больш як 50 камэрцыйных арганізацый.

Мясаперапрацоўчае прадпрыемства ў Бялынічах стала другім закрытым за апошнія дні. У канцы студзеня КДК спыніў дзейнасьць ТАА «Мясакамбінат № 5», што ў вёсцы Міцькаўшчына Аршанскага раёну.

На мясакамбінаце не былі падзелены сыстэмы збору вытворчых і гаспадарча-бытавых сьцёкавых водаў, таксама не было падключэньня да агульнагарадзкой каналізацыі. Пры гэтым у прадпрыемства адсутнічала ўласная сыстэма ачышчальных збудаваньняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG