Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Буйны беларускі вытворца яек спыніў экспарт у Расею. Самім не хапае


Дынаміка цэнаў на яйкі за мінулы год у Беларусі
Дынаміка цэнаў на яйкі за мінулы год у Беларусі

Рашэньне зьвязана зь недахопам прадукцыі і патрэбай забясьпечыць унутраны рынак.

Беларускі вытворца курыных яек «Фірма АВС» паведаміла расейскім контрагентам аб прыпыненьні паставак, піша RTVI. Рашэньне зьвязана зь недахопам прадукцыі і неабходнасьцю ў першую чаргу забясьпечыць унутраны рынак.

Раней Беларусь ужо ўводзіла забарону на экспарт яек, мяса курыцы і малочнай прадукцыі для сямі буйных кампаній. «Фірма АВС» у іх лік не ўваходзіла.

Ліст расейскім рытэйлерам «Фірма АВС» разаслала 20 студзеня, яго сапраўднасьць пацьвердзіў адзін з вытворцаў яек у Расеі, а таксама прадстаўнік прадуктовай сеткі. У самой «Фірме АВС» камэнтароў не далі.

У кастрычніку мінулага году Беларусь ужо ўводзіла забарону на экспарт сталовых яек, а таксама мяса курыцы і малочнай прадукцыі. Тады абмежаваньні распаўсюджваліся на сем кампаній — «Сервалюкс Агра», Віцебскую бройлерную птушкафабрыку, птушкафабрыку «Дружба», Баранавіцкую птушкафабрыку, 1-ю Менскую птушкафабрыку, а таксама Рагачоўскі і Лепельскі камбінаты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG