Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманага ў Расеі беларускага псыхоляга выдалі ўладам Беларусі, ён у СІЗА


Андрэй Рускіх
Андрэй Рускіх

Аршанца Андрэя Рускіх прывезьлі ў віцебскі сьледчы ізалятар.

43-гадовага жыхара Воршы Андрэя Рускіх, якога расейская паліцыя затрымала ў траўні 2022 году ў Санкт-Пецярбургу. Цяпер ён будзе знаходзіцца ў СІЗА №2 Віцебску пакуль пройдуць сьледзтва і судовы разгляд ягонай крымінальнай справы.

Улады вінавацяць Андрэя ў «абразе Лукашэнкі» (арт. 368 КК Беларусі) і «распальваньні варожасьці» (арт. 130 КК Беларусі).

Экстрадаваць Рускіх у Беларусь пастанавіў суд у Санкт-Пецярбургу ў сьнежні 2022 году. Усе хадайніцтвы абароны аб прыпыненьні вядзеньня ў сувязі з наяўнасьцю часовых мер КПЧ ААН, а таксама аб звароце ў Канстытуцыйны суд з мэтай праверкі артыкулаў 253 і 463 Крымінальна-працэсуальнага кодэксу, суд адхіліў.

У хадайніцтве аб прадастаўленьні часовага прытулку ў РФ беларускаму псыхолягу адмовілі.

Праваабаронцы паведамлялі, што Рускіх затрымалі за камэнтары пра вайскоўцаў і Лукашэнку. Сутнасьць камэнтароў невядомая.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG