Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў: шматдзетны бацька Віталь Жук вызваліўся з турмы і выехаў у Італію


Віталь Жук
Віталь Жук

У Беларусі на сёньня 1449 палітычных зьняволеных.

Шматдзетны бацька Віталь Жук, які адсядзеў 1,5 года за абразу Лукашэнкі, сустрэўся зь дзецьмі.

Мужчына ўзьяднаўся са сваёй сям’ёй у Італіі — тут Віталь, ягоная жонка і чацьвёра дзяцей будуць шукаць прытулку і абароны, паведаміла «Народная амбасада Беларусі ў Італіі».

Віталя асудзілі на 1,5 года пазбаўленьня волі за камэнтар пра Лукашэнку і накіравалі адбываць пакараньне ў бабруйскую калёнію № 2. Палітвязьня двойчы зьмяшчалі ў штрафны ізалятар, зрабілі «злосным парушальнікам рэжыму», а потым на пяць месяцаў адправілі ў памяшканьне камэрнага тыпу.

Пакуль Віталя ўтрымлівалі ў калёніі, да ягонай жонкі некалькі разоў прыходзілі з вобшукамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG