Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал праваабарончага цэнтру «Вясна».
Аляксандар Антанюк быў асуджаны на 1,5 года калёніі па берасьцейскай «карагоднай справе». Ён працаваў сьледчым да 2020 году, пасьля чаго звольніўся.
У сваім апошнім слове на судзе ён паведаміў, што яго затрымлівалі брутальна, «як Пабла Эскабара, не хапала толькі верталёта».