Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Беларусьфільм» выклаў абноўленую вэрсію «Дзікага паляваньня караля Стаха»


Арлен Кашкурэвіч, ілюстрацыя да аповесьці «Дзікае паляваньне караля Стаха»
Арлен Кашкурэвіч, ілюстрацыя да аповесьці «Дзікае паляваньне караля Стаха»

Студыя «Беларусьфільм» выклала на YouTube абноўленую вэрсію фільма «Дзікае паляваньне караля Стаха» (1979) з палепшанай якасьцю выявы і гуку.

Лічбавую рэстаўрацыю стужкі з палепшанай якасьцю выявы і гуку зрабілі на студыі «Беларусьфільм» на замову Міністэрства культуры, паведамляе Zerkalo.

Як нагадвае Zerkalo, фільм па матывах напісанай у 1964 годзе аповесьці Ўладзімера Караткевіча выйшаў у 1979 годзе і быў узнагароджаны шэрагам міжнародных прэмій. Рэжысэр карціны — Уладзімір Рубінчык, у галоўных ролях сыгралі Барыс Плотнікаў, Алена Дзімітрава, Альберт Філозаў, Раман Філіпаў.

У 2021 годзе брытанскі сайт аб культуры і забаўках WhatCulture уключыў стужку «Дзікае паляваньне караля Стаха» у сьпіс дзесяці савецкіх і расейскіх хорар-фільмаў, якія абавязкова вартыя прагляду.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG