Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля землятрусу ў Турэччыне прапала беларуска зь сям’ёй


Землятрус у Турэччыне, 6 лютага 2023
Землятрус у Турэччыне, 6 лютага 2023

У турэцкім горадзе Хатай, адным з найбольш пацярпелых ад землятрусу, зьнікла беларуска Аляксандра Акпінар, яе муж і дзіця. Яны не выходзяць на сувязь.

Пра гэта паведамляе выданьне Reform.by.

Як расказала сястра Аляксандры Марыя, апошні раз яны размаўлялі ўчора ўвечары. «Пасьля гэтага яна больш не выходзіла на сувязь. Бяз сувязі таксама яе блізкія. Мая сяброўка з Турэччыны кажа, што да яе ніяк не даехаць у Хатай, таму што дарогі перакрытыя», — кажа Аляксандра.

6 лютага ў Турэччыне адбыліся два магутныя землятрусы магнітудай да 7,6 балаў. Загінулі больш за 2400 чалавек.

Па дадзеных на сярэдзіну дня, беларуская амбасада ня мела інфармацыі аб пацярпелых у выніку землятрусаў беларусах. Супрацоўнікі амбасады наладжваюць прамы кантакт з беларусамі, якія стаяць на консульскім уліку і пражываюць у пацярпелых рэгіёнах, паведамляе МЗС Беларусі.

Муж Аляксандры знайшоўся ў шпіталі з паламанай нагой. Інфармацыі пра Аляксандру і яе маленькага сына няма.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG