Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка не вярнуўся у Менск, пасьля Зымбабве ён зноў паехаў у Эміраты


Лукашэнка падчас візыту ў Зымбабвэ. 30 студзеня 2023
Лукашэнка падчас візыту ў Зымбабвэ. 30 студзеня 2023

Перад гэтым у канцы студзеня Лукашэнка ўжо пяць дзён знаходзіўся ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах. За гэты час стала вядома толькі пра адну ягоную афіцыйную сустрэчу.

Аляксандар Лукашэнка 2 лютага праводзіць сустрэчу з прэзыдэнтам Абʼяднаных Арабскіх Эміратаў шэйхам Мухамэдам Бэн Заідам аль-Нахаянам. Яна праходзіць у рэзыдэнцыі прэзыдэнта ААЭ, паведамляе тэлеграм-канал «Пул Первого».

Апошні раз Аляксандар Лукашэнка знаходзіўся зь візытам у ААЭ з 25 па 30 студзеня гэтага году. За гэтыя дні ягоная прэсавая служба не паведамляла пра афіцыйныя сустрэчы і перамовы.

30 студзеня Лукашэнка адправіўся з Эміратаў у Зымбабвэ. Разам зь ім у паездцы былі старэйшы сын Віктар, малодшы сын Мікалай і Ірына Абельская, верагодная маці апошняга.

З Зымбабвэ Лукашэнка зноў накіраваўся ў Абʼяднаныя Арабскія Эміраты.

Дзяржаўны візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Зымбабвэ быў першай у ягонай палітычнай кар’еры паездкай на поўдзень Афрыкі.

Выданьне Africanews.com, апісваючы візыт Лукашэнкі ў Харарэ, нагадала, што ў 2021 годзе кансорцыюм журналістаў-расьсьледнікаў Арганізаванай злачыннасьці і карупцыі (OCCRP) раскрыў сувязі паміж сям’ёй Лукашэнкі і золатаздабыўным прадпрыемствам у Зымбабвэ.

Таксама выданьне, якое раней пісала пра скандалы, што суправаджаюць беларуска-зымбабвійскія дачыненьні, адзначыла, што Мнангагва і Лукашэнка дамовіліся адкрыць амбасады ў абедзьвюх краінах. Летась у ліпені беларуская амбасада паўстала ў Харарэ, значыць, наперадзе адкрыцьцё амбасады Зымбабвэ ў Менску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG