Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнку з Зымбабвэ праводзіў казёл


Аляксандар Лукашэнка і прэзыдэнт Зымбабвэ Эмэрсан Мнангагва (у цэнтры), Харары, 31 студзеня 2023
Аляксандар Лукашэнка і прэзыдэнт Зымбабвэ Эмэрсан Мнангагва (у цэнтры), Харары, 31 студзеня 2023

Праўладны Тэлеграм-канал «Пул Первого» апублікаваў відэаролік разьвітаньня з Аляксандрам Лукашэнкам пасьля завяршэньня яго візыту ў Зымбабвэ.

У склад зымбабвійскай роты ганаровай варты ўваходзіць казёл зь мянушкай Хумала. Ён зьяўляецца талісманам зымбабвійскай арміі. Ён мае афіцыйнае званьне малодшага шэраговага, атрымлівае заробак і права на вайсковае ўшанаваньне ў выпадку сьмерці.

Хумала навучаны маршыраваць пад музыку, ён носіць вайсковую форму — папону з абрэвіятурай ZNA (Zimbabwe National Army — «Нацыянальнае войска Зымбабвэ»).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG