Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З 2026 году на шэнгенскія візы можна будзе падавацца онлайн і атрымліваць іх без налепак у пашпарце


Шэнгенская віза
Шэнгенская віза

Лічбавізацыя візавых працэдур з 2026 году зробіць падачу дакумэнтаў больш зручнай і зьнізіць рызыкі падробкі і махлярства.

Эўразьвяз плянуе з 2026 году перайсьці на лічбавыя шэнгенскія візы — адпаведную прапанову Эўракамісіі прыняў Эўрапарлямент, паведамляе Shengenvisa News.

Сярод іншага падарожнікі змогуць падаваць дакумэнты на візу онлайн, а налепкі ў пашпарце заменяць лічбавымі дадзенымі.

Эўрапарлямэнт 31 студзеня падтрымаў законапраект славенскага дэпутата Мацьяжа Нямеца аб поўным аблічбоўваньні шэнгенскіх візаў. Яго ініцыятыва прадугледжвае стварэньне адзінай онлайн-плятформы для падачы заяў і замену візавай папяровай налепкі ў пашпарце на лічбавыя дадзеныя.

Дэпутат растлумачыў, што лічбавізацыя візавых працэдур зробіць падачу дакумэнтаў больш простай і зручнай для заяўнікаў, а з другога боку, зьнізіць рызыкі падробкі і махлярства, зьвязаныя зь фізычнымі візамі.

Мяркуецца, што ў большасьці выпадкаў заяўніку давядзецца толькі адзін раз асабіста зьявіцца ў кансулят або візавы цэнтар для збору біямэтрычных дадзеных і праверкі дакумэнтаў. Падача анкет будзе ажыцьцяўляцца на адзінай онлайн-платформе, якая дазволіць заяўнікам даведацца, якая краіна атрымае іх запыт.

Ухаліўшы законапраект у цэлым, дэпутаты Эўрапарлямэнту прапанавалі яго дапрацаваць — перш за ўсё, зрабіць будучую візавую плятформу максымальна мультымоўнай, а таксама распрацаваць зразумелы альгарытм для тых, хто ня мае высокай лічбавай адукаванасьці.

Акрамя таго, заяўкі, пададзеныя з аднаго IP-адрасу, не павінны блякавацца, бо ў некаторых рэгіёнах могуць быць праблемы са стабільным доступам у інтэрнэт.

Цяпер чакаецца, што Эўрапарлямэнт абʼявіць аб міжведамасных перамовах у гэтым пытаньні, а потым пачнецца паступовы пераход да новаўвядзеньняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG