Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ адна краіна пачала выдаваць беларусам шэнгенскія візы


«Свабодны праезд» - абвестка на харвацкай мяжы пасьля далучэньня краіны да Шэнгенскага пагадненьня
«Свабодны праезд» - абвестка на харвацкай мяжы пасьля далучэньня краіны да Шэнгенскага пагадненьня

З 1 студзеня Харватыя ўвайшла ў шэнгенскую зону і ў беларусаў зьявілася магчымасьць атрымаць харвацкі шэнген.

Ахвотнікаў скарыстацца такой паслугай вельмі шмат. Пра гэта расказалі парталу «Зеркало» у візавым цэнтры Харватыі.

Супрацоўніца цэнтру патлумачыла, што для таго, каб падаць заяўку, трэба напісаць на электронную пошту info.crbe@vfshelpline.com. Для разгляду заяўкі ў лісьце неабходна пазначыць:

  • імя і прозьвішча заяўніка, як гэта пазначана ў пашпарце,
  • мэту паездкі,
  • кантактны нумар тэлефона,
  • тып падачы: стандартны, паслуга «прэміюм-сэрвіс», паслуга «прайм-тайм».

«Вы пазначаеце той тэрмін, які вас цікавіць, а рашэньне будзе прымаць амбасада», — удакладніла супрацоўніца цэнтру.

Партал пацікавіўся, а калі ў чалавека ўжо ёсьць харвацкая віза, ці можна яе са студзеня 2023-га выкарыстоўваць як шэнген?

«Не, гэта толькі харвацкая віза. Вы ня зможаце з гэтай дзеючай візай перасякаць мяжу шэнгенскай зоны», — адказала прадстаўніца візавага цэнтру Харватыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG