Чалец ініцыятыўнай групы Сьвятланы Ціханоўскай Дзьмітры Івашкоў быў затрыманы 27 верасьня 2020 году.
Яго, а таксама Юрыя Уласава, Таццяну Канеўскую і Аляксандра Шабаліна абвінавацілі ў «масавых беспарадках» і плянах па «захопе выканкаму». 4 траўня 2021 году яму прысудзілі 6 гадоў калёніі.
Ён адбываў пакараньне ў Магілёўскай папраўчай калёніі № 15.
У пачатку сьнежня з палітвязьнем зьнікла сувязь, а пазьней высьветлілася, што яго зьмясьцілі ў штрафны ізалятар на 20 сутак. Да гэтага за год зьняволеньня ён трапляў у штрафны ізалятар 8 разоў.
Потым яго адправілі ў памяшканьне камэрнага тыпу на месяц, як «злоснага парушальніка рэжыму».
У студзені ў Магілёве адбыўся суд, каб узмацніць рэжым зьняволеньня Дзьмітрыю. Суд пастанавіў перавесьці яго на турэмны рэжым тэрмінам на тры гады.