Напярэдадні пракурор запрасіў 9 гадоў калёніі для Няўзорава. Акрамя гэтага, дзяржабвінавачаньне папрасіла пазбавіць публіцыста на 4 гады права рабіць публікацыі ў інтэрнэце.
Па вэрсіі сьледзтва, з сакавіка і да траўня мінулага года журналіст публікаваў у сваіх тэлеграм-канале, ютуб-канале і інстаграме тэксты і ролікі зь нібыта «заведама лжывай інфармацыяй» аб злачынствах расейскіх вайскоўцаў у Марыюпалі і Бучы.
4 траўня МУС Расеі аб’явіла Няўзорава ў вышук. Праз два дні Басманны суд завочна арыштаваў яго.
На прэзыдэнцкіх выбарах 2012 году Няўзораў быў даверанай асобай Уладзіміра Пуціна, аднак у цяперашні час ён актыўна выступае за вяртаньне Крыму Ўкраіне і поўнае вызваленьне Данбасу. У красавіку 2022 году Міністэрства юстыцыі Расеі ўнёс Няўзорава ў сьпіс СМІ – «іншаземных агентаў». Журналіст цяпер знаходзіцца па-за межамі Расеі.
Фігурантамі спраў паводле артыкулу аб «фейках» пра расейскую армію, уведзенага у Расеі ў пачатку сакавіка, сталі ў тым ліку мэдыямэнэджар Ільля Красільшчык, палітык Уладзімір Кара-Мурза, пісьменьнік Дзьмітрый Глухоўскі, адвакат Дзьмітрый Талентаў.
У некаторых справах ужо вынесены прысуды. Так, маскоўскага муніцыпальнага дэпутата Аляксея Горынава асудзілі на 6 гадоў і 11 месяцаў турмы, а палітыка Ільлю Яшына — на 8 гадоў і 6 месяцаў.