Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Францыі пашырыліся пратэсты супраць пэнсійнай рэформы


Адна з акцый пратэсту ў Францыі супраць прапанавага Макронам пляну пэнсійнай рэформы, 31 студзеня 2022
Адна з акцый пратэсту ў Францыі супраць прапанавага Макронам пляну пэнсійнай рэформы, 31 студзеня 2022

Пратэсты супраць пляну прэзыдэнта Францыі Эманюэля Макрона ў рэфармаваньні пэнсійнай сыстэмы набралі абароты: па зьвестках Міністэрства ўнутраных спраў, на вуліцы па краіне выйшла больш за 1,27 мільёна чалавек.

Колькасьць дэманстрантаў крыху павялічылася ў параўнаньні зь першым раўндам пратэстаў 19 студзеня, яны аказваюць ціск на ўрад, які спрабуе пераканаць выбарнікаў у неабходнасьці пераменаў, піша AFP.

«Урад павінен пачуць масавую адмову ад гэтага праекту і адклікаць яго», — заявіла Патрысія Дрэвон з прафсаюзу Force Ouvriere на сумеснай прэс-канфэрэнцыі з іншымі працоўнымі лідэрамі вечарам 31 студзеня.

Пратэсты адбыліся ў Парыжы, Марсэлі, Ліёне ды іншых гарадах краіны. Агулам у Францыі прайшлі звыш 200 акцый.

На наступным тыдні анансавалі яшчэ два дні страйкаў і пратэстаў — 7 і 11 лютага.

Плян Макрона павысіць узрост выхаду на пэнсію з 62 да 64 гадоў зьяўляецца галоўнай палітыкай яго другога прэзыдэнцкага тэрміну, пра якую ён заявіў 30 студзеня як пра «неабходную», улічваючы прагнозы дэфіцыту ў наступныя гады.

Страйкі выклікалі спыненьні транспарту, працы школаў і іншых дзяржаўных службаў па ўсёй краіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG