Вікторыя Нуланд, намесьніца дзяржаўнага сакратара ў палітычных пытаньнях, заявіла на слуханьнях у камітэце міжнародных спраў Сэнату, што праца пасланьніка зьяўляецца «складанай», у асноўным таму, што вам давядзецца працаваць па-за межамі краіны, у сталіцы Літвы Вільні.
«У нас ёсьць вельмі добры павераны, які выконвае большую частку кантактнай працы на месцы, сказала Нуланд, але наша памочніца дзяржсакратара ў пытаньнях Эўропы і Эўразіі Карэн Донфрыд і яе намесьнік Робін Даніган рэгулярна праводзяць кансультацыі зь беларускім бокам», – цытуе CNN словы Нуланд.
Яна дадала: «Я б не сказала, што мы дасягнулі відавочнага посьпеху. Але і інтэнсіўна працавалі зь беларускай апазыцыяй і спадарыняй Ціханоўскай, сакратар бачылася зь ёй рэгулярна. Такім чынам, мы працягваем працаваць над гэтым, і я спадзяюся, што ў недалёкай будучыні ў нас з вамі будзе з кім пагаварыць».
- Злучаныя Штаты прыпынілі дзейнасьць сваёй амбасады ў Менску неўзабаве пасьля пачатку вайны ва Ўкраіне ў леташнім лютым.
- Былы прадстаўнік ЗША Джулі Фішэр пакінула сваю пасаду ў чэрвені 2022 году, рэжым Лукашэнкі забараніў ёй выконваць абавязкі амбасадара ў Менску.